Сарын Грындзяну
Сарын Грындзяну (рум.: Sorin Grindeanu; нар. 5 снежня 1973, Карансебеш, Караш-Северын, Румынія) — румынскі палітык. Прэм’ер-міністр Румыніі з 4 студзеня па 29 чэрвеня 2017 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сарын Грындзяну нарадзіўся ў СРР у снежні 1973 года. У 1997 годзе скончыў аддзяленне інфарматыкі матэматычнага факультэта Універсітэта Тымішаары. Неўзабаве ён стаў займацца палітыкай.
Грындзяну быў членам Палаты дэпутатаў ад Сацыял-дэмакратычнай партыі да мясцовых выбараў чэрвеня 2016 года, калі ён стаў прэзідэнтам акруговага савета жудзеца Тыміш[4].
Таксама ён быў міністрам камунікацый ва ўрадзе Віктара Понта ў перыяд з 17 снежня 2014 года па 17 лістапада 2015 года[5].
28 снежня 2016 года, пасля таго, як прэзідэнту не спадабалася кандыдатура Севіл Шайдэх, Грындзяну быў вылучаны Сацыял-дэмакратычнай партыяй на пасаду прэм’ер-міністра Румыніі[6]. Праз 2 дні прэзідэнт Клаус Яханіс афіцыйна пацвердзіў яго прызначэнне[7][8][9][10].
Прэм’ер-міністр
[правіць | правіць зыходнік]Уступіў на пасаду прэм’ер-міністра краіны 4 студзеня 2017 года[11]. У гэты дзень яго кабінет быў затверджаны парламентам Румыніі. Пакінуў пасаду пасля канфлікту з лідарам партыі Лівіу Драгняй. Пасля пратэстаў у Румыніі 2017 года Сарын Грындзяну адмовіўся ад прыняцця скандальнага карупцыйнага закона, але Драгня жадаў яго прыняцця і спрыяў адсоўванню Грындзяну з пасады[12].
Зноскі
- ↑ http://gov.ro/fr/gouvernement/le-conseil-des-ministres/ministre-pour-la-societe-informationnelle1435056608
- ↑ Sorin Mihai Grindeanu // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://en.psd.ro/psd-leadership/
- ↑ "Sorin Grindeanu, noul premier al României". 2016-12-30.
- ↑ "Romanian Party Makes New Pick for Premier to Avert Crisis". 2016-12-28.
- ↑ В Румынии — новый кандидат в премьер-министры. Не мусульманин и не женщина
- ↑ "Romania gets new PM Sorin Grindeanu, ending political turmoil". 2016-12-30.
- ↑ Павел Филип поздравил с назначением нового премьер-министра Румынии.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2017. Праверана 30 студзеня 2018.
- ↑ Romania: Veteran leftist Sorin Grindeanu named PM-designate . euronews (30 снежня 2016).
- ↑ "Sorin Grindeanu named as Romania's prime minister designate".
- ↑ Павел Филип поздравил с назначением нового премьер-министра Румынии.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2017. Праверана 30 студзеня 2018.
- ↑ Парламент Румынии снял с поста премьер-министра Сорина Гриндяну